[[1 - Дзедка (дзядок) - по белорусским поверьям, есть хранитель кладов и
представляется с огненными глазами и огненною бородою. Эпитет: масенжны (польск.
mosi'zny - желто-медный), вероятно, указывает на хранение этим дзедком медных
кладов.]]
Быў сабе гаспадар і меў трох сыноў: двох разумных, а трэці дурань. Да таго
гаспадара упадзілося[[2 - Повадилось.]] нешто ў пшаніцу і што дзень - по
моргу[[3 - Морг - мера земли, меньше десятины.]] з'едало. Паслаў той гаспадар на
першую ноч старшага сына вартаваць[[4 - Караулить, стеречь.]]; ён пашоў, сідзеў,
сідзеў, а пад самы дзень заснуў і рана, як устаў, то пшаніцу знашоў нецэлую. На
другую ноч пашоў серэдні, і ён таксама заснуў пад дзень - і нешто з'ело пшаніцу.
На трэцюю ноч пашоў дурань; ён, як толькі прышоў, так з вечара і лёг спаць, а
пад дзень устаў і сядзіць - аж прылятае пташка. Ён падкраўся і злавіў тую пташку
і ўсадзіў ў мех, і сам лёг спаць.
На другі дзень рано прыходзяць браты старшые глядзець пшаніцы - аж пшаніца
цэлая, а дурань спіць. Яны пабудзілі дурня і сталі пытаць: "Чаму сягоння цэлая
пшаніца?" Ён расказаў братам усе, як было, і паказаў пташку, каторая сідзела ў
меху. Яны адабралі ад дурня тую пташку і паняслі бацьку на паказ. Прышоўшы да
бацька, яны сказалі, што дурань спіць і што яны злавілі пташку, каторая сядзела
на пшаніцы і ела. Бацька, разглядзеўшы тую пташку, панес её да круля. Круль узяў
пташку, заплаціў за яё мужыку і казаў замкнуць да склепу[[5 - Погреб, тюрьма.]],
а ключ аддаў жонцы.
Сядзела тая пташка, сядзела ў склепе, аж падбег пад дзвері маленкі кралевіч. Дак
тая пташка зачыная прасіць у кралевіча чалавечаскім голасам, каб ён яё выпусціў.
"Як же я магу выпусціць, калі ключ ад склепу ў маей маткі на шыі?" - сказаў
кралевіч. "Вазьмі падлащыся[[6 - Подольстись.]] да маткі, адкрадзі ключ і мяне
выпусці", - сказала пташка. Той кралевіч так і зрабіў: прышоў да маткі, зачаў
песціцца[[7 - Ласкаться; (piesci' - нежить, баловать, пестовать).]], адкраў ключ
і выпусціў тую пташку; а тая пташка - то быў масенжны дзядок, і ён, выходзячы з
склепу, сказаў кралевічу: "Як чаго табе будзе трэба, то толькі выйдзі на двор і
скажы: масенжны дзедку, памажы' мне! - то я за'раз прыстаўлюся, і чаго толькі
будзе трэба, то ўсё зраблю".
На другі дзень круль паспрашаў гасцей, каб паглядзелі такой дзіўнай пташкі.
Паз'ежджаліся госці глядзець пташкі і па абедзе пашлі да склепу; прыходяць туда,
адамкнулі склеп; аж пташкі няма! Кароль за'раз да жонкі, бо ў яё былі ключы.
Жонка бажылася, прысягалася, што не выпущала пташки, але ёй не верылі і
прысудзілі яё страціць[[8 - Казнить.]]. Плакала яна, плакала, а после
прыпамінае, што коло яё песціўся сын і пэўно[[9 - Наверное (Ред.).]] ён адкраў
ключы; яна гэта сказала мужу і ўсем гасцям. Госці адны казалі, каб сына
павесіць, другіе казалі - каб утапіць, а адзін із гасцей кажэ, што пашыць яму
свіны кажушок і пусціць ў свет. Усе на гэта згадзіліся[[10 - Согласились.]].
Матка вельмі плакала, а после, бачучы, што плач не паможэ, казала прынясці той
свіны кажушок і панашіва'ла ў яго грошей прынаймней тысяч сто бумажкамі і
золотом, і выправадзіла яго.
Ён узяў кіёк[[11 - Палку.]] дый пашоў. Ідзе ён, плачэ, што яму начаць? Аж
прыходзіць яму на мысль масенжны дзядок; ён взашоў на гору і сказаў: "Масенжны
дзедку! Памажы мне". Дак зараз той дзядок прышоў да яго і запытаўся: чаго яму
трэба? Ён расказаў ўсе, як было, і прасіў, каб яму памог. Дзядок, падумаўшы,
сказаў: "Ідзі ты за моро[[12 - Море.]] да караля і прасі яго, каб прыняў цябе за
кухціка[[13 - Поваренка.]]; як ён цябе прыме, то зараз будзе вайна, і ты
папрасіся ў кухара, каб цябе пазволіў пайці[[14 - Пойти.]] паглядзець той вайны,
і як ён цябе пазволіць, то выйдзі за варота і пакліч мяне".
Той кралевіч паслухаў дзедка і пашоў; прыходзіць ён за моро - аж стаіць
палац[[15 - Дворец.]], і на дваре пахаджая круль. Кралевіч ў свіным кажушку
падышоў да караля і стаў прасіцца каб прыняў яго да сябе за кухціка. Кароль
згадзіўся і казаў ісці да кухні. Служыў ён у караля год, другі, аж на трэцём
гаду' зрабілася вайна. Круль пазбіраў войско, сам вабраўся і паехаў на вайну.
Кухцік, даведаўшыся, што кароль паехаў, зачаў прасіцца ў кухара, каб яму
пазволіў паглядзець вайны; кухар не хацеў пазволіць, але кралевіч даў кухару
пяць рублеў, і ён яму пазволіў. Кралевіч вышаў за браму[[16 - Ворота.]] і зачаў
клікаць масенжного дзедка.
Дзядок зараз прыставіўся, даў яму каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў меч,
даў сярэбранае яблыко і сказаў: "Ты на вайне гэтым мечом паб'еш усё
непрыяцельскае войско; круль цябе будзе прасіць да свайго палацу, але ты не
йдзі; а гэтое яблыко, як вернешся да палацу, то будзеш качаць, і будзе ў цябе
прасіць кралеўна гэтаго яблычка, то ты тагды аддай ёй, калі яна пазволіць
пераначаваць цябе ў кралеўны пакоі ў парозе". Кралевіч так і зрабіў: паехаў на
вайну, пабіў ўсё войско; кароль прасіў, каб ён заехаў да палацу, але ён не
згадзіўся.
После, прыехаўшы дадому, переадзеўся ў свой свіны кажушок, прышоў да кухні; там,
памыўшы начынё[[17 - Посуду.]], зачаў качаць срэбнае яблычко - аж уходзіць
кралеўна і як убачыла тое яблычко, так і зачала прасіць у яго, каб ён прадаў. "Я
нічого болей не хачу, толькі - каб кралеўна пазволіла ў сваём пакоі ў парозе
пераначаваць". - "Добра!" - сказала кралеўна і ўзяла яблычко. Як прышла ноч,
кралевіч пашоў да кралеўны пакою, пераначаваў ў парозе і вернуўся да кухні.
Церэз гадоў два ізноў зрабілася вайна; кароль таксама пазбіраў войска і паехаў.
Кухцік выпрасіўся ў кухара на вайну, взашоў за браму, крыкнуў на дзедка, і ён
зараз прыставіўся; даў кралевічу каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў залатое
яблыко і казаў аддаць яго кралеўне, тагды, калі яна пазволіць пераначаваць каля'
свайго ложка[[18 - Постели, ложа.]]. Кралевіч таксама пабіў непрыяцельскае
войско; круль прасіў яго да палацу, але ён не згадзіўся і вернуўся дадому.
Памыўшы начынё, зачаў качаць і забаўляцца с сваім яблыкам - аж ізноў вайшла
кралеўна і зачала прасіць, каб ён прадаў яблычко. Ён адказаў, што жаднай[[19 -
Никакой.]] платы не хоча, толькі хоча - каб пазволіла яму пераначаваць пры сваём
ложку. Кралеўна пазволіла і ўзяла яблычко. Кралевич сабраўся, пашоў ў кралеўны
пакой, пераначаваў каля' кралеўны ложка і назаўтра пашоў да кухні і прыняўся да
сваёй работы.
Церэз тры года ізноў зрабілася вайна. Круль пазбіраў сваё войска і сам паехаў на
вайну. Кралевіч, выпрасіўшыся ў кухара, пашоў паглядзець нібыто[[20 - Будто бы
(Ред.).]] вайны. Вышаўшы за браму, паклікаў масенжного дзедка; ён зараз
прыставіўся, даў яму яшчэ лепшаго каня і яблычко такое, як сонцо, і сказаў: "Ты
ізноў паб'еш усё непрыяцельскае войско, цябе раняць ў руку, круль будзе прасіць
да сабе, але ты не едзь; а гэтое яблыко аддасі кралеўне тагды, калі яна
пазволіць пераначаваць цябе на сваём ложку". Кралевіч, сеўшы на каня, паляцеў на
вайну; прыляцеўшы туды, зараз зачаў рубаць непрыяцельскае войска, перарубаў
ўсех, але адзін шаблею ударыў кралевіча по руцэ і раніў яго. Кароль, убачыўшы,
што яго ранілі, падскочыў зараз, зняў с шыі сваю хустку[[21 - Платок.]],
абверцеў рану і, аддаўшы свой пярсцёнак на па'мятку, прасіў, каб ён заехаў да
яго палацу адпачыць; але кралевич не захацеў, ўдарыў каня і схаваўся за гору.
Круль вельмі быў рад, што тры вайны кончыў шчасліва і забраў многа другіх краёў.
Кралевіч пусціў каня, пераадзеўся ў свой свіны кажушок і прышоў да кухні. Там
разпытываліся ў яго, што бачыў? І ён расказаў аб усём, як некі пан пабіў
непрыяцельскае войска, як круль аддаў сваю хустку і свой пярсцёнак на па'мятку і
як прасіў да сабе, але той пан не захацеў. Памыўшы сваім звычаем начынё і
гаршкі, стаў сабе забаўляцца з яблыкам, каторае асвеціло цэлую кухню. Як ён
забаўляўся з яблыкам, вайшла кралеўна да кухні і, ўбачыўшы такое яблычко, зачала
вельмі прасіць, каб ён яго прадаў, і яна яму дасць толькі грошай, колькі ён
хоча. Кралевіч ў свіным кажушку сказаў, што ён грошай не хоча, толькі хоча - каб
кралеўна пазволіла пераначаваць на сваём ложку. Кралеўна згадзілася і казала
паслаць кухціку сваю пасцель. Як надышла ноч, кухцік пашоў да кралеўны пакою,
разабраўся і лёг на яё пасцелі.
Назаўтра кола гадзіны[[22 - Часа.]] дванаццатой ў поўдзень прачхнуўся[[23 -
Проснулся.]], кралевіч и казаў прасіць да сабе круля. Круль, здівіўшыся,
вабраўся ў мундір, сеў ў карэту і прыехаў. Прыехаўшы пад палац, зараз убачыў
стражу незнаёмую, але яна яго ўсюды прапускала, і кароль дашоў да кралевіча
пакою. Як толькі адамкнуў дзверы, кралевіч падбег спатыкаць[[24 - Встречать.]],
прывітаўся с каралем і прасіў сядзець. Кароль зараз пазнаў таго, каторы быў тры
разы на вайне і ўсе тры разы пабіў непрыяцельскае войска; также пазнаў на
кралевіча руцэ сваю хустку і на пальцы пярсцёнак. Круль зачаў абнімаць
кралевіча, што яму памог на вайне, і павёў да сваёй дачкі. А кралеўна даўно яго
палюбіла, бо быў вельмі харошы, і зараз з нім заручылася[[25 - Обручилась.]]. На
заручынах кралевіч расказаў, як яго выгналі з дому, як масенжны дзядок ім
апекаваўся[[26 - О нем заботился.]], як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок
яблыка.
Па заручынах у тры нядзелі было вяселле[[27 - Свадьба.]] вельмі гучное[[28 -
Пышная.]], а па вяселлі паехалі да родзіцаў кралевіча. Бацькі[[29 - Родители.]]
іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын
знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў
так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як
ён служыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после - як
адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; а
после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім. А
масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва ў
вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёд-віно піў; па барадзе
цякло, а ў роце не было.