Быў сабе гаспадар[[6 - Хозяин.]] і пашоў гараць[[7 - Орать, пахать.]]. Гаре ён
дак гаре, аж прыходзіць воўк. "Чаго ты прышоў, воўче?" - кажа гаспадар. "Прышоў
тваі валы з'есці", - кажа воўк. "Мой ты до'бранькі, мой ты галубок, пачакай[[8 -
Подожди.]] хаця, паколь я дагару, а после сабе з'ясі". - "Добра"[[9 - Хорошо.]],
- кажа воўк і пашоў пад воз і там лёг. Чалавек той гаре і плаче, аж прыходзіць
ліска. "Чаго ты плачеш, чалавече?" - кажа яму ліска. "Я плачу таго, што прышоў
да мяне воўк і хоче валы' з'есці". - "Ну, калі дасі мне мех курей, то праганю
воўка". - "Добра", - кажа гаспадар. Ліска пабегла на гару і крычыць: "Тру-ру-ру-
ру! малады князь палюе[[10 - Охотится.]]. Што у цябе, чалавече, пад возам
ляжыць?" Чалавек адказвае: "Калода, пане, калода!" - "Каб калода была, то на
возе ляжала бы".
Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек
узлажыў воўка на воз и зачаў гараць. І зноў[[11 - Снова (Ред.).]] тая ліска
пабегла на другую гару і зноў крычыць: "Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у
цябе, чалавече, на возе ляжыць?" - "Калода, пане!" - адказаў мужык. "Каб калода
была, то увязана была бы". Воўк ізноў папрасіў чалавека, каб увязаў; і той
чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца[[12 -
Повернуться.]] не смог.
Лісіца зноў пабегла на трэцюю гару і так са'мо[[13 - Наречие: как раз, очень
(так же? Ред.)]] крычыць: "Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе,
чалавече, на возе ляжыць?" Мужык таксама адказвае: "Калода, пане!" - "Каб калода
была, то сакера[[14 - Топор (секира).]] ўрублена ў нёй была бы". Воўк, пачуўшы
гэтыя сло'ва, зачаў прасіць чалавека, каб гдзе сакеру прычэпіў[[15 -
Прицепил.]], каб яна стырчала[[16 - Торчала.]]. Чалавек, узяўшы сакеру, прышоў
да воза дый як рубне ў галаву воўка, дак яго і забіў на смерць.
А лісіца, ўбачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа: "Я цябе абараніла ад
воўка; прынесі ж мяне мех курей". - "Добра!" - кажа чалавек дый, ўзяўшы таго
забітага воўка, пашоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, ўлажыў ў мяшок заместа курей
двух сабак Серку і Берку і пашоў ў поле да ліскі, гдзе яна яго чакала[[17 -
Ожидала.]]. Прышоўшы туда, ён палажыў мяшок на землю і кажа да ліскі: "Ты
разкарачсе добра, каб магла палавіць усе куры, а я іх выпущу". Ліска
разкарачалася, як той чалавек казаў, і чакае, паколь ён выпусціць куры. А
чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тые сабаки як зачнуць рваць
ліску.
Ліска ледва вырабіласе[[18 - Отделалася.]] ад сабак і прыбегла да нары і
пытаецца ў сваіх вачэй: "Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?" - "Мы думалі, -
кажуць вочі, - каб як прэндзей[[19 - Поскорей (польск.).]] уцячі[[20 - Утечь,
убежать.]] да норкі". - "А вы, лапкі?" - "І мы тое самое думалі". - "А ты,
хвасціще-дурніще, што думаў?" - "Я думаў, каб як найпрэндзей цябе злавілі і
задушылі". - "Ах ты, хвасціще! Аддам цябе сабакам!" Дый вылязла з норкі: "На, -
кажа, - Серка, Берка! На хвост!" Тые сабакі парвалі ліскі хвост, дый адарвалі.
Ліска бяжыць ужо са злосці[[21 - Со злости.]] да мужыка лаіць[[22 - Бранить.]] -
на што ашукаў[[23 - Обманул.]].
Бяжыць яна, дак бачыць[[24 - Видит.]]: аж штось гудзе[[25 - Что-то гудит.]].
Падбягае, аж дзюравы збан[[26 - Дырявый жбан (бочонок, ведро).]] з ветрам. "Ах
ты, шельма, пане збане! І ты страшыш!" - кажа лісіца, дый ўзяла зачапіла
пачапачку[[27 - Чапать - брать; следовательно: дужка или ручка, за которую
поднимают жбан.]] на шыю дый панясла тапіць[[28 - Топить.]]. Прыходзіць да рекі,
усадзіла збан дый топіць. У той збан як налілося вады, дак той збан зачаў
тапіцца і павалок за сабою ліску.
А той мужык гэтое усе бачыць; пашоў да рекі, выцягнуў[[29 - Вытянул.]] ліску,
здзёр[[30 - Содрал.]] шкуру дый прадаў.
получить пожарный сертификатСертификации в Европейском Союзе и маркировка СЕ.
Сертификат CE – аналог Российского сертификата соответствия национальному стандарту Марки ГОСТ Р. Регистрация медицинских изделий и лекарственных средств.