Была сабе ліска і вельмі галодная. Бяжыць яна дак бяжиць, аж едуць рыбаловы; яна
прытаілася, лягла на землю і ляжыць. Тые рыбаловы наглядзелі на ліску, і адзін,
каторы ехаў ззаду, узяў тую ліску дый[[12 - Да и.]] ўкінуў ў воз. Ліска, седзячі
ў возе, прагрызла дзіру і, выкідаўшы ўсю рыбу праз[[13 - Через, сквозь.]] тую
дзіру, сама выскачыла, пападбірала рыбу, дый есць. Есць яна дак есць, аж
прыходзіць воўк. "Што ты, кумко-галубко, ясі?" - "Рыбу, куме!" - "Дай же ж ты
мне". - "Ото! Каб[[14 - Чтоб.]] я табе давала! Пайдзі дый налаві". - "А гдзе ж я
буду лавіць, калі не ведаю гдзе?" - "Вот ідзі за мною, то я табе пакажу". А
тымчасам дала воўку адну рыбку, каб ён рассмакаваўся[[15 - Попробовал.]], і
павяла яго.
Прыходзяць яны да аднаго возяра[[16 - Озеро.]] замёрзлага. Ліска прабіла
праломку[[17 - Прорубь.]] дый каже да воўка: "Усадзі свой хвост ў гэтую
праломку, то наберецца многа рыбы". Воўк, паслухаўшы хітрай ліскі, ўсадзіў хвост
ў праломку і сядзіць. Лісіца, зрабіўшы тое, што хацела, зачала бегаць па возярі,
крычаць: "Мерзні, мерзні, кумаў хвост!" - "Што гаворыш, кумко?" - каже воўк. "Я
кажу, каб бралася рыбка маленькая і вялікая". Сядзеў воўк, сядзеў ў праломцы, аж
покі не прымёрз хвост.
Ліска, ўбачыўшы, што кумаў хвост прымёрз, пабегла ў сяло даць знаць, каб воўка
ішлі біць. Людзі, пачуўшы[[18 - Послышав.]], што крычаць на воўка, пабеглі зараз
з кіямі, з булавамі біць воўка. А кума пабегла ў хату, гдзе мясілі хлеб,
укачалася ў ращыну[[19 - Вымазалась в тесто (ращи'на - мучной раствор).]],
выбегла, села на стог дый сядзіць. А воўк, пачуўшы людзей, як зачаў рвацца, дый
адарваў хвост, і сам ледва[[20 - Едва.]] уцёк. Бяжыць ён дак бяжыць, аж бачыць,
на стагу сядзіць ліска дый есць. "Кумко-галубко, бачыш, якая ты благая![[21 -
Недобрая, дурная.]] Ашукала[[22 - Обманула.]] мяне. Хоць за тое дай што есці" -
"На, лізні раз", - сказала ліска дый пазволіла раз лізнуць.
Воўк, лізнуўшы, захацеў другі раз дый ізноў зачаў прасіць щэ. "Не дам ужо
больше, бо мне баліць, бо я ем сваі мазгі; калі хочеш есці, разганіся галавой ў
сасну, разбі галаву дай ясі!" Той воўк ізноў паслухаў хітрай ліскі, пашоў ў лес,
дый як разагнаўся аб сасну галавой, дак і забіўся на смерць. Ліска, ўбачыўшы,
што воўк забіўся, пашла, з'ела ўсе мазгі воўка дай схавалася[[23 - Спряталась.]]
ў нару.